Мінкульт хоча зняць за год яшчэ адзін "нацыянальны фільм"

На сайце дзяржаўных закупак размешчаная абвестка ад Міністэрства культуры Беларусі. Згодна з ёй, Мінкульт плануе ў 2015 годзе зняць адзін "нацыянальны фільм". На яго плануецца вылучыць каля 7,5 млрд рублёў (прыблізна 500 тысяч долараў). На здымкі гэтага фільма абвешчаны тэндар.

Нагадаем, што папярэдні "нацыянальны праект", фільм "Мы, браты", дагэтуль не выйшаў на экраны.

Ждановіч: Фільм “Мы браты” гатовы і ляжыць у Нацыянальным архіве РБ