Мінскае "Дынама" разграміла "Партызан", 2 галы забіў 18-гадовы бразілец Фурлан
У суботу праходзяць матчы 28-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Адзін з іх ужо закончыўся. Мінскае "Дынама" разграміла сталічны "Партызан" з лікам 5:1. Два галы забіў 18-гадовы бразілец Фурлан (13-я і 32-я хвіліны, ён забіў ужо тры мячы ў шасці матчах чэмпіянату Беларусі), па адным мячы на рахунку Дзмітрыя Рэкіша (21-я), Алега Верацілы (69-я) і Андрэя Чухлея (80-я). У гасцей гол прэстыжу забіў Ягор Зубовіч (45-я хвіліна).
Адзначым, што на 74-й хвіліне быў выдалены "партызан" Сяргей Халецкі.
Матч прайшоў пры пустых трыбунах з-за пакарання дынамаўскіх фанатаў, накладзенага Беларускай федэрацыяй футбола.
На здымку Дэ Алівейра Фурлан Бруна
Фота — dinamo-minsk.by