Мінская гарадская калегія адвакатаў не будзе праводзіць пазачарговы сход

Ён распавёў, што напярэдадні прэзідыум калегіі адвакатаў абмеркаваў рашэнне Мінюста пра пазбаўленне ліцэнзій адвакатаў — Алега Агеева, Таццяны Агеевай, Уладзіміра Тоўсціка і Тамары Гараевай, якія абаранялі фігурантаў справы Плошчы.

Каментуючы ініцыятыву Мінюста пра прыняцце новых правіл прафесійнай этыкі адвакатаў, Пыльчанка выказаў меркаванне, што падобныя правілы "павінны прымацца выключна адвакацкай супольнасцю". "Увесь кіруючы склад Мінскай гарадской калегіі адвакатаў лічыць складзеную сітуацыю крытычнай і, што яна рэальна пагражае незалежнасці адвакатуры як прававога інстытута, і незалежнасці адвакатаў", — сказаў старшыня калегіі. У сувязі з гэтым, растлумачыў ён, і прынята рашэнне правесці пазачарговы экстраны сход.

У той жа дзень, 18 лютага, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў падпісаў загад пра выключэнне Аляксандра Пыльчанка са складу Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці.

Цяпер прэзідыум калегіі прыняў рашэнне не праводзіць пазачарговы сход, паведамляе БелаПАН.