Мокры снег абясточыў больш за тысячу населеных пунктаў Беларусі
Больш за тысячу населеных пунктаў па ўсёй Беларусі былі абясточаны мінулай ноччу. Як паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, прычынай гэтага стала наліпанне мокрага снегу на лініі электраперадачы.
Найбольш пацярпелі Гомельская і Магілёўская вобласці. Выратавальнікі падлічылі, што мокрым снегам па краіне пашкоджана 261,5 кіламетра ліній электраперадач. На 10 гадзін раніцы яшчэ не было адноўлена энергазабеспячэнне 325 населеных пунктаў.
Інтэрфакс