Мошчы князя Уладзіміра затрымалі на мяжы, бо мытнікі хацелі да іх дакрануцца
Як распавёў Віктар, кіроўца машыны, у якой у Мінск прывезлі мошчы князя Уладзіміра, дарога да беларускай сталіцы была большай за паўтары тысячы кіламетраў, піша “Народная газета”. Спачатку свяшчэннікі выехалі з Кіева, але на мяжы іх не выпусцілі — не хапіла аднаго з дакументаў. Давялося вярнуцца ў Кіеў. Потым мошчы павезлі ўжо праз іншы прапускны пункт. Мытнікі далі “зялёны калідор” і прапусцілі іх па-за чаргой, дзе прастойвала каля трохсот машын. Аднак і на гэты раз давялося затрымацца.
Мытнікі папрасілі дакрануцца да святыні. Як распавёў Віктар, у Беларусі пачаліся нейкія перашкоды — “не маглі знайсці запраўку: то зачынена, то не працуе. Толькі пачалі нарэшце запраўляцца, як... калонка перастала працаваць...”
ng.by