МУС будзе прасіць дэпутатаў прыняць закон аб амністыі раней за красавік
МУС будзе прасіць Палату прадстаўнікоў аператыўна разгледзець законапраект аб амністыі ў двух чытаннях у лютым-сакавіку на працягу аднаго дня. Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, інфармуе "Інтэрфакс".
Па словах Навумава, яму хацелася б, каб амністыя была праведзеная да 3 ліпеня - напярэдадні 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
БелаПАН нагадвае, што законапраект аб амністыі цяпер знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў. Планавалася, што ён будзе разгледжаны на сесіі, якая мусіць адкрыцца 2 красавіка.