Мужчыне, які вярнуў згубленую барсетку з 13 мільёнамі, пагражае турма
Пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў пагражае мужчыне, які вярнуў гаспадару згубленую барсетку з 13 мільёнамі рублёў. Высветлілася, што некалькі купюр ён пакінуў сабе.
Як паведамляе газета "Комсомольская правда в Беларуси", барсетку з дыскамі, грашыма і мабільным тэлефонам знайшла каля сталічнага абменнага пункта валют маладая маці з дачкой. Дамовіўшыся па тэлефоне на сустрэчу з гаспадаром маёмасці, жанчына адправіла на яе свайго мужа, а ён давёз не ўсе грошы. Прычым, мужчына атрымаў ад гаспадара барсеткі 50 тысяч рублёў за знаходку. Апошні пасля падліку грошай і напісаў заяву ў міліцыю.