Мясніковіч паабяцаў венесуэльцам 10% аспіранцкіх месцаў у Акадэміі навук

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі гатовая штогод прадастаўляць венесуэльскім студэнтам 10 адсоткаў аспіранцкіх месцаў. Аб гэтым заявіў старшыня прэзідыума Акадэміі Міхаіл Мясніковіч 4 ліпеня ў Мінску падчас сустрэчы з дэлегацыяй навуковых колаў Венесуэлы.

Заява кіраўніка Мясніковіча прагучала ў адказ на просьбу кіраўніка венесуэльскай дэлегацыі, міністра навукі і тэхналогій Луіса Маркана садзейнічаць працягу навучання ў Беларусі венесуэльскіх спецыялістаў і атрыманню імі тут навуковых ступеняў.

Як адзначыў Маркана, колькасць выпускнікоў венесуэльскіх універсітэтаў складае 70 тысяч, 20% з іх жадалі б працягнуць навучанне і атрымаць навуковую ступень за мяжой, у прыватнасці ў Беларусі.

Мясніковіч адзначыў, што Акадэмія навук штогод прымае ў аспірантуру каля 200 чалавек па 25-30 спецыяльнасцях.

БелаПАН