Мытня ў Смаленску не мае пісьмовага дазволу на пропуск малака з Беларусі
Як стала вядома Еўрарадыё, расійскія мытнікі чакаюць паперу з Масквы з новым рэгламентам пропуску малочнай прадукцыі з Беларусі. Пра гэта распавялі ў прэс-службе смаленскай мытні. Смаленская мытня: “Ёсць вусная інфармацыя наконт таго, што ў хуткім часе чакаецца з’яўленне афіцыйнага дакумента, які рэгламентуе новы пропуск малочнай прадукцыі. Адзінае, што магу сказаць? Па гэтай вуснай інфармацыі, што ўся малочная прадукцыя за выключэннем сухога малака будзе прапускацца. Але гэта вусная інфармацыя – дакумента няма!”
Калі з’явіцца папера з Масквы, на мытні не ведаюць. Абяцалі — хутка. Але, кажуць у смаленскай прэс-службе, што азначае хутка для дзяржаўнай машыны — сказаць цяжка.
Калі з’явіцца папера з Масквы, на мытні не ведаюць. Абяцалі — хутка. Але, кажуць у смаленскай прэс-службе, што азначае хутка для дзяржаўнай машыны — сказаць цяжка.