МЗС: За гады незалежнасці Беларусь і Украіна якасна ўмацавалі сувязі
Украіна і Беларусь маюць велізарны патэнцыял і ўсе магчымасці для развіцця шматгранных адносін. Пра гэта намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка заявіў на адкрыцці ўрачыстага прыёму і канцэрта з нагоды Дня незалежнасці Украіны, паведамляе БелаПАН.
Паводле слоў Еўдачэнкі, за гады незалежнасці Беларусь і Украіна не проста захавалі, але прымножылі і якасна ўмацавалі двухбаковыя сувязі. Ён указаў, што паміж краінамі актыўна развіваецца палітычны дыялог, эканамічныя адносіны, дзелавыя і міжасобасныя кантакты.
У сваю чаргу, пасол Украіны Раман Бяссмертны адзначыў, што за 19 гадоў незалежнасці Украіна актыўна супрацоўнічала з Беларуссю, паміж краінамі наладжаны добрасумленныя і ўзаемавыгадныя адносіны.