На 39,3% скараціўся аб’ём замежнага гандлю Магілёўскай вобласці
Аб’ем замежнага гандлю Магілёўшчыны за першае паўгоддзе склаў крыху больш за 1 мільярд долараў — гэта на 39,3% менш адпаведнага паказчыка мінулага года. Агульнае знешнегандлёвае сальда вобласці скарацілася на 87,4 мільёнаў
долараў, аднак засталося пазітыўным (Магілёўшчына ў прыбытку) і склала
33,7 мільёнаў.