На беларуска-украінскай мяжы затрымалі партыю баявых арбалетаў
Іх спрабавалі перавезці праз пункт пропуску "Новая Рудня" пад выглядам спартыўнага інвентара.
Грузавы аўтамабіль "Мэрсэдэс" па дакументах перавозіў спартыўны інвентар. Пры правядзенні мытнага надгляду было ўстаноўлена, што ў грузавым адсеку ў кардонных скрынках перамяшчаліся арбалеты, стрэлы для лука, запасныя часткі да арбалетаў, нажы-матылі, гумовыя дубінкі.
У адпаведнасці з заканадаўствам названыя прадметы адносяцца да пераліку забароненых і абмежаваных тавараў і павінны перамяшчацца толькі з адпаведнымі дакументамі. Акрамя таго, экспертыза паказала, што арбалеты, гумовыя палкі з'яўляюцца зброяй, а нажы-матылі, ўключаны ў пералік тавараў, абмежаваных да перамяшчэння праз мяжу. Тавар коштам звыш 1,2 мільярда канфіскаваны.
У дзеяннях перавозчыка угледжваюцца прыкметы злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 228 Крымінальнага кодэкса Беларусі "Кантрабанда". Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы, паведамляе БелТА.