На ЦТ па рускай мове ў Беларусі запісаліся больш за 77 тысяч абітурыентаў

15 чэрвеня ў Беларусі праходзіць цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове. Сённяшні тэст плануюць прайсці больш за 77 тысяч чалавек.

Як паведамлялася раней, усе тэставанні стартуюць у адзін і той самы час — а 11-й гадзіне.

Па словах дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалая Фяськова, якія перадае БЕЛТА, тэст па рускай мове сёлета з'яўляецца лідарам сярод іншых іспытаў.

Дарэчы, пры здачы тэстаў забаронена карыстацца ўсялякімі сродкамі сувязі. Напярэдадні на тэставанні па беларускай мове два абітурыенты былі выдаленыя за наяўнасць мабільніка ў аўдыторыях.

На ЦТ па беларускай мове не прыйшлі 3% зарэгістраваных абітурыентаў

Фота — ctv.by