На дарогі Брэстчыны выйшлі падаткавікі, якія ловяць кантрабанду (фота)
Падаткавыя інспектары выйшлі На дарогі Брэстчыны разам з супрацоўнікамі ДАІ. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў аддзеле прапаганды батальёна дарожна-паставой службы УУС Брэсцкай вобласці.
У Брэсцкай абласной управе па падатках і зборах гавораць, што на дарогі выйшлі толькі інспектары, якія кантралююць рух падакцызных тавараў. Гэта не звязана з паўгадавым мараторыем на праверку індывідуальных прадпрымальнікаў. Мэта іх працы - "спыненне кантрабанды".
Брэсцкая вобласць адзіная ў Беларусі, дзе ад расійскага спірту “максімка” не памёр ніводзін чалавек, паведаміў адзін з чыноўнікаў абласной управы па падатках і зборах. Разам з тым, дабраахвотныя дружыннікі-інспектары працуюць на дарогах у працоўны час і атрымліваюць заробак.
Паводле інфармацыі з абласной ДАІ, агулам на дарогі выйшла 50 падаткавых інспектараў. Гэта дзясятая частка ад агульнай колькасці пазаштатных інспектараў ДАІ на дарогах.
На фота: Падаткавы інспектар-дружыннік робіць дагляд грузу