На дзень народзінаў Белсату Міністэрства інфармацыі адмовіла ў рэгістрацыі
Юры Хашчавацкі: "Гэта нарэшце прасветліць мазгі еўрапейскім чыноўнікам, якія вырашылі, што трэба пагуляць у лібералізацыю" 8-га снежня стала вядома, што Міністэрства інфармацыі ў трэці раз адмовіла тэлеканалу Белсат у рэгістрацыі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік службы інфармацыйных праграмаў Белсату Аляксей Дзікавіцкі.
Аляксей Дзікавіцкі: "Нашаму прадстаўніку ў Міністэрстве замежных справаў патлумачылі, што ў акрэдытацыі адмаўляюць у сувязі з тым, што шэраг грамадзянаў Рэспублікі Беларусь цягам апошніх гадоў працавалі ўжо без акрэдытацыі для нашага каналу, і што яны былі пра гэта папярэджаныя, але як бы не зрабілі высноваў".
Аднак адмова на акрэдытацыю, кажа Дзікавіцкі, гэта не нагода апускаць рукі. Па словах журналіста, яны два гады працуюць у надзвычайных умовах, ужо прызвычаіліся да гэтага і выпрацавалі эфектыўныя схемы дзейнасці. І надалей тэлеканал будзе працягваць спробы акрэдытавацца ў Беларусі.
Аляксей Дзікавіцкі: "Канечне, файна было б быць акрэдытаваным, і працаваць нармальна, як працуюць сродкі масавай інфармацыі ва ўсіх краінах. Аднак тое, што нас не акрэдытавалі, ні ў якім выпадку не адаб’ецца на працы Белсату і нашай рэдакцыі. Мы будзем надалей выходзіць у эфір, ну і, канешне, зноў спрабаваць дамагчыся акрэдытацыі".
Рэжысёр Юры Хашчавацкі таксама не бачыць вялікіх праблемаў у адсутнасці рэгістрацыі тэлеканалу, і нават перакананы, што адмова Міністэрства інфармацыі пойдзе толькі на карысць Белсату.
Юры Хашчавацкі: "Гэта нарэшце прасветліць мазгі еўрапейскім чыноўнікам, якія вырашылі, што трэба пагуляць у лібералізацыю, якія вырашылі, што яны больш разумныя за папярэдніх, у якіх не атрымалася дамовіцца з рэжымам".
Вядома, акрэдытаваным журналістам, кажа Хашчавацкі, працуецца нашмат лягчэй, яны маюць больш магчымасцяў якасна рабіць сваю справу.
"Але рэч у тым, што пры правільным, нармальным падыходзе, прафесійным і куражыстым, перашкоды толькі паляпшаюць працу", — запэўнівае рэжысёр, які не па чутках ведае, з якімі цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца незалежным журналістам у нашай краіне.
Нягледзячы на ціск на незалежныя медыі з боку беларускіх уладаў, Белсат стала паляпшаецца і спраўляецца са сваёй галоўнай задачай — падаваць аб'ектыўную і рознабаковую інфармацыю. У гэтым перакананы сацыёлаг Андрэй Вардамацкі
Андрэй Вардамацкі: "Пра факт існавання Белсату ведае вельмі шмат людзей, вялікі адсотак насельніцтва. Гэта той тэлеканал, сюжэты якога абмяркоўваюцца. Яго сэнс заключаецца не ў тым, які ў яго рэйтынг, а ў тым, якія інфармацыйныя хвалі ідуць ад яго. Гэта элемент дыверсіфікацыі інфармацыйнай прасторы. Ён дае іншыя інтэрпрэтацыі падзеяў, а чым болей інтэрпрэтацыяў падзеяў глядач і слухач мае, тым гэта лепей, бо ён можа сфармаваць больш поўную і аб’ектыўную карціну таго, што адбываецца".
Прычым, на думку сацыёлага, у нашай краіне запатрабаванасць незалежных медыяў увесь час расце. Асабліва дынамічна гэта зараз праяўляецца ў сферы інтэрнэту. І гэта абумоўлена як цяжкім эканамічным становішчам, так і набліжэннем чарговых прэзідэнцкіх выбараў.
Андрэй Вардамацкі: "Можна казаць пра рост інфармацыйнай патрэбнасці, асабліва ў перадвыбарчай сітуацыі, калі актывізуюцца нейкія палітычныя зацікаўленасці. Насельніцтва ў гэты момант мае больш выяўленую інфармацыйную патрэбу".
Фота: yuzle.com