На Гаваях акула адкусіла руку маладой турыстцы з Нямеччыны

Акула атакавала немку, калі яна была ў 50 метрах ад берага, і адкусіла правую руку. Пацярпелую дасталі з вады і адправілі ў шпіталь. Лекары ацанілі яе стан як крытычны.



РІА "Новости" паведамляе, што гэта ўжо сёмы напад акулы на чалавека ў раёне Гавайскіх выспаў у 2013 годзе і чацвёрты каля выспы Маўі.



Фота — infokart.ru