На Гомельшчыне дагэтуль не знайшлі бабулю, якая 12 дзён таму знікла ў лесе
У лясах Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці працягваюцца пошукі 75-гадовай пенсіянеркі, якая 12 дзён таму пайшла ў грыбы і знікла. Лясы прачэсвалі міліцыянты, выратавальнікі, леснікі, сваякі і аднавяскоўцы. У раённым аддзеле МНС у Лельчыцах Еўрарадыё выказалі спадзяванне, што бабулю ўсё ж знойдуць. Аднак выратавальнікі кажуць, што можна спадзявацца толькі на цуд.
Летам быў выпадак, калі пенсіянерка правяла ў лесе два тыдні і здолела самастойна выйсці да людзей. Аднак у халоднае надвор’е шанцы на шчаслівы вынік невялікія. Між тым, днямі ў Маларыцкім раёне паляўнічыя знайшлі труп грыбніка, які 19 верасня пайшоў у лес і знік.