На Гомельшчыне ўшанавалі памяць герояў нацыянальна-вызвольнага руху
Дэмакратычныя актывісты Гомельскай вобласці ўшанавалі памяць герояў нацыянальна-вызвольнага руху. 7 лістапада, у Змітроўскую суботу, яны наведалі магілы Цімоха Вострыкава, Уладзіміра Стрыгуцкага і Рыгора Клімовіча. Як паведамляе БелаПАН, адбылося памінальнае набажэнства на месцах пахавання палітвязняў, удзельнікі акцыі запалілі знічы і ўзнялі нацыянальныя сцягі.
Змітроўскую суботу адзначылі таксама дэмакратычныя актывісты з Мазыра, Калінкавіч і Лельчыцаў. Яны ўшанавалі памяць воінаў, загінулых у Другую сусветную вайну. У прыватнасці, яны ўсклалі кветкі і запалілі свечкі каля помніка ў вёсцы Міхалкоўская Рудня, усталяванага ў памяць пра жыхароў Міхалкоўскага сельскай савета, загінулых у гады вайны, наведалі помнік ахвярам фашызму — габрэям, закатаваным у 1941 году і пахаваных на могілках каля былой вёскі Чарамошня Мазырскага раёна, а таксама зладзілі памінальную малітву малітву аб бязвінна забітых ахвярах фашызму.
Нагадаем, што Цімох Вострыкаў у 1952 годзе быў закінуты ў Беларусь як паўнамоцны прадстаўнік Рады Беларускай Народнай Рэспублікі для падтрымкі і развіцця нацыянальнага руху. Праз тыдзень яго арыштавалі супрацоўнікі НКУС. За "здраду Радзіме з зброяй у руках" Вострыкава прысудзілі да 23 гадоў лагероў. Пакаранне адбываў у Мардовіі, пасля вызвалення жыў і працаваў у Гомелі. Памёр у 2007 годзе, пахаваны ў вёсцы Раманавічы Гомельскага раёна.
Уладзімір Стрыгуцкі (29.10.1924 — 03.03.2005), быўшы студэнтам тэхнікума, напісаў ліст, які каштаваў яму ўранавых руднікоў і доўгіх гадоў лагероў. У лагеры звёў знаёмства з удзельнікамі беларускага супраціву. На радзіму вярнуўся ў 60-я гады. Стаяў каля вытокаў гомельскага Беларускага Народнага Фронту, удзельнічаў у з'ездзе беларусаў свету ў 1993 годзе і дзейнасці аб'яднання беларускіх палітвязняў.
Рыгор Клімовіч (02.10.1924 — 01.07.2000) у 1942 перайшоў лінію фронту з нямецкага боку на савецкі, каб трапіць у Чырвонае войска, але быў асуджаны як шпіён. Аўтар гімна знакамітага нарыльскага паўстання 1953 года.