На каранацыі іконы Маці Божай Браслаўскай чакаецца да 10 тысяч паломнікаў
10 тысяч паломнікаў чакаецца на каранацыі іконы Маці Божай Браслаўскай, якая адбудзецца ў суботу. Вернікі едуць на Віцебшчыну з усёй Беларусі, з Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Італіі, Вялікабрытаніі і ЗША. Як паведамляе тэлеканал СТВ, ікона стане першай каранаванай у Віцебскай вобласці, а ў Беларусі ўжо каранаваныя шэсць ікон Маці Божай. Святочнае набажэнства з ускладаннем Папскай кароны на ікону Маці Божай Браслаўскай ачоліць кардынал Ёхім Майснер, мітрапаліт Кёльнскі.