На кожнага мінчука прыпадае па палове дрэва і адной кветцы
На кожнага жыхара беларускай сталіцы сёння прыпадае па палове дрэва і адной кветцы. Маюцца на ўвазе расліны ў парках і на вуліцах. Першы тэлеканал адзначае, што калі прыплюсаваць сюды кусты і газоны, на кожнага жыхара сталіцы зеляніны становіцца больш — 17 квадратных метраў. Гэты паказчык мінскія азеляніцелі збіраюцца давесці да 21 квадратнага метра. Маштабна высаджваць дрэвы і цыбульныя кветкі будуць у кастрычніку, падчас традыцыйнага месяца добраўпарадкавання.