На кватэру да старшыні ЗБС Яўгена Іванюка ломяцца міліцыянты

Пра а гэта  а 17-й гадзіне Еўрарадыё паведаміў Ян Стасюк, актывіст Згуртавання беларускіх студэнтаў: 

«Хвілін 20 таму пачалі грукаць у дзьверы, пасля ламіцца. Першыя дзверы, у якіх праз вочка відаць, адчынілі. Цяпер мы іх не бачым, бо другія дзьверы без вочак.  Сказалі што нехта выклікаў міліцыю, быццам тут гучна музыка грае. Мы ім паведамілі некалькі хвілін таму, што тут усё добра. Хутчэй за ўсё яны застаюцца за дзьвярыма. Ад нас ніхто не выходзіў.  Нас 5 чалавек Яўген, я,  чалавек са штаба Някляева і дзяўчына- назіральніца са штаба Міхалевіча. Гэта прыватная кватэра».