На Міншчыне можна адсвяткаваць Каляды і Новы год з князем Вітаўтам
Каляды і Новы год на Міншчыне можна адзначыць з князем Вітаўтам. Як паведамляе БЕЛТА, такі экскурсійны тур да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы прапаноўвае абласная спартова-аздараўленчая база "Галактыка" ў Валожынскім раёне. Забаўляльная праграма разлічаная на дарослых і дзяцей. Яе ўдзельнікі разам з Вітаўтам будуць змагацца супраць рыцараў-крыжакоў, якія ўварваліся на землі ВКЛ, каб захапіць Святога Мікалая і не даць добрым людзям годна адсвяткаваць Новы год і Каляды.
Пачнецца дзейства ў вёсцы Рубяжэвічы каля сцен старадаўняга касцёла, там ваяры атрымаюць блаславенне. А завершыцца ўсё штурмам казачнага замка ў Ракаве. Падарункі дзецям прывязе на санках са званочкамі Святы Мікалай.
Акрамя таго, у Мінскай вобласці будуць ладзіцца такія навагоднія турыстычныя праграмы, як "Навагодняя рыцарская гісторыя", "Карнавал Дзеда Мароза і кампаніі", "Навагоднія прыгоды Дзеда Мароза" ды інш. У сталічным рэгіёне, у Налібоцкай пушчы, будуецца сядзіба Дзеда Мароза.