На мяжы ў Алеся Пушкіна забралі беларускую кнігу і часопіс

Уначы мастак быў зняты з цягніка, калі ехаў з Варшавы ў Мінск
З цягніка, які ехаў з Варшавы ў Мінск, зняты мастак Алесь Пушкін. Як толькі цягнік Варшава-Мінск прыбыў у Брэст (прыкладна аб 2:45), беларускія мытнікі без тлумачэння прычынаў вывелі Алеся Пушкіна з цягніка.

Пушкін вяртаўся з Варшавы, дзе быў госцем у студыі па запрашэнні тэлекампаніі "Белсат". Пры сабе мастак меў толькі прыкладна 300 польскіх злотых (каля 90 долараў).

Алеся Пушкіна пратрымалі 2 гадзіны ў пастарунку. Адабралі беларускамоўную кнігу і часопіс "Беларускія ведамасьці". Пасля складання пратаколу мастака адпусцілі.