На мяжы з Польшчай і Украінай затрыманыя пяць радыеактыўных аўтацягнікоў
Пяць радыеактыўных аўтацягнікоў былі затрыманыя беларускімі памежнікамі на мяжы з Польшчай і Украінай.
Узровень радыяцыі ў некалькі разоў перавышаў дапушчальную норму. Чатыры цягачы затрымалі ў пункце пропуску “Казловічы” на беларуска-польскай мяжы. Яны ехалі з Італіі і Нямеччыны, адкуль везлі цэглу, керамічную плітку, фарбавальнікі і харчовыя дабаўкі.
Яшчэ адзін аўтацягнік спынілі на беларуска-ўкраінскай мяжы. Падчас праверкі высветлілася, што магутнасць выпраменьвання радыяцыі ад бытавой хіміі і фарбы, якія знаходзіліся ў прычэпе, у два з паловай разы перавышаюць дапушчальную норму.
Цяпер грузамі займаюцца спецыялісты МНС і Проматамнагляду.
АНТ