На “Паліміры” вызначаныя папярэднія прычыны аварыі, калі былі загінулыя
У Наваполацку вызначаны папярэднія прычыны аварыі, якая адбылася на хімічным прадпрыемстве “Палімір”. Нагадаем, што 12 чэрвеня ў выніку ўцечкі сінільнай кіслаты там загінулі
два чалавекі. Адзін з іх — слесар-рамонтнік, другі — майстар службы па
эксплуатацыі і рамонту. На іх трапіла сумесь ацэтона і сінільнай
кіслаты.
Першы памёр у бальніцы ў той жа дзень, за жыццё другога лекары змагаліся яшчэ чатыры дні, але выратаваць яго не здолелі.
Вось што даведаўся пра высновы камісіі наш карэспандэнт Валеры Зуеў:
“Як вызначыла спецыяльная камісія, якая праводзіла расследванне здарэння, у трагедыі было некалькі прычын. У людзей, якія загінулі, не было сродкаў індывідуальнай абароны, небяспечныя работы праводзіліся без афармлення допуску”.
Да таго ж, камісія знайшла і недапрацоўкі ў канструкцыі трубаправода з сінільнай кіслатой. Расследванне няшчаснага выпадку на “Паліміры” працягваецца.