На пінскую “Дошку пашаны” можна трапіць праз эканомію (фота)
Пінскі гарвыканкам змяніў умовы намінавання прэтэндэнтаў на месца на гарадской “Дошцы гонару”. Цяпер, каб цэлы год правісець на пачэсным месцы, прадпрыемства, альбо установа павінны забяспечыць высокія паказчыкі эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў
Адзначым, што ганаровыя дошкі Пінска і Пінскага раёна з’явіліся ў горадзе ў 2008 годзе "для стымулявання эфектыўнасці працы мясцовых прадпрыемстваў". Цікава, што на гарадской дошцы пашаны месцяцца толькі назвы ўганараваных прадпрыемстваў. А вось на раённай, акрамя таго, вывешваюць здымкі перадавікоў.