На Віцебшчыне фальшыўкі збываюць школьнікі і пенсіянеркі

Фальшываманетчыка днямі выкрыла браслаўская міліцыя. Ён пасылаў збываць надрукаваныя на капіравальна-памнажальнай тэхніцы грошы мясцовых падлеткаў.
Падрабязнасці гэтага і іншых падобных здарэнняў паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“У аднаго з такіх "мянялаў" - вучня дзевятага класа - знайшлі дзевяць падробных дзесяцітысячных купюр. Усяго ж 23-гадовы фальшываманетчык надрукаваў за два тыдні 48 "дзесятак" ды 150 "дваццатак".

А вось у Оршы з фальшывымі грашыма за тры дні - з 26 па 28 снежня - былі затрыманыя дзве бабулі. Пенсіянеркі, адной з якіх 74 гады, а другой 58, спрабавалі памяняць стадоларавыя купюры. У абедзьвюх бабулек грошы былі фальшывымі, але адкуль яны ўзялі падробкі, міліцыянты яшчэ не высветлілі”.