На вуліцы Чырвонай у Мінску высеклі каштаны

Вуліца Чырвоная засталася без каштанаў

Вуліца Чырвоная засталася без каштанаў / @fisher_yvr

У цэнтры Мінска на вуліцы Чырвонай высеклі каштаны

Фатаздымак з "аголенай" вуліцай каля дома 7а па вуліцы Чырвонай выклаў у сацсетку Threads адзін з карыстальнікаў, заўважыў сайт blizko.by. На ім відаць, як на месцы ранейшых дрэваў утварыліся пустыя прасторы.

"Хутка ў цэнтры дрэваў зусім не застанецца", — канстатаваў аўтар допісу.

Многія каментатары падтрымалі яго: "Горад усё страшнейшы і страшнейшы".

Але знайшліся і тыя, каму спадабалася рашэнне гарадскіх уладаў:
"Там з паркоўкай зусім бяда, я вядома супраць высечкі, але там проста трэба".
"Каштаны прыбіраюць, яны ўсе хворыя па горадзе".
"Яны ўнутры зусім сухія, усё правільна робяць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.