Навальніцы, град і парывісты вецер прагназуюць у Беларусі на аўторак

Навальніца, ілюстрацыйнае фота

Навальніца, ілюстрацыйнае фота / progomel.by

У аўторак, 16 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагназуюцца навальніцы, удзень магчымы град. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, удзень — парывісты, у асобных раёнах — моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць 2-13 градусаў цяпла, удзень чакаецца +14...+20 градусаў.

У сераду, 17 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе заходняй чвэрці парывісты, зранку і ўдзень месцамі — моцны парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе 5-12 градусаў са знакам "плюс". Удзень чакаецца 15-20 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе і поўдні Беларусі прагназуюць да 23 градусаў вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.