Лоеўскія школьнікі назіралі расійскія дроны падчас ЦЭ
Дрон, ілюстрацыйнае фота / iStock/Olena Bartienieva
Расійскі беспілотнік праляцеў над Лоевам на нізкай вышыні проста падчас цэнтралізаванага экзамена. Пра гэта расказаў у сацсетках адзін з мясцовых школьнікаў.
"Я на іспытах сядзеў і... назіраў за дронамі. Запар некалькі праляцелі. Усе таксама ўбачылі і пабеглі да вокнаў глядзець, проста падчас іспыту", — цытуе яго выданне "Флагшток".
Апошнім часам дроны пралятаюць над Лоевам рэгулярна. А мясцовыя палохаюцца і пішуць пра гэта ў сацсетках:
"Вельмі гучна, страшна аж жах бярэ. Ляцяць не над ракой, а проста над дамамі".
"Нядаўна над маім домам пралятаў".
"Гэта жахліва. Я не хачу, каб яны лёталі".
"Літаральна над маім домам за адзін раз штук пяць праляцела".
Акрамя жыхароў Лоева аб пралёце дронаў паведаляюць жыхары вёскі Перадзелка, якая размяшчаецца за 15 кіламетраў ад мяжы. Пра выпадкі падзення або збіцця беспілотнікаў над Лоеўшчынай мясцовыя жыхары апошнім часам нічога не пісалі.