На выбарах працуюць больш за 18 тысяч унутраных назіральнікаў
Больш за 18 тысяч унутраных назіральнікаў працуюць на мясцовых выбарах у Беларусі. 900 з іх назіраюць за працай тэрытарыяльных і акруговых камісій, астатнія назіраюць за працай участковых камісій. Як адзначыў у інтэрв'ю БелаПАН сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, у сярэднім на кожны выбарчы ўчастак прыпадае па тры назіральнікі, а ў буйных гарадах іх можа быць па 5-6 чалавек.