Нацбанк "настойліва рэкамендаваў" не выдаваць насельніцтву крэдыты валютай
Нацыянальны банк Беларусі распаўсюдзіў ліст на адрас усіх камерцыйных банкаў. У гэтым лісце "настойліва рэкамендуецца" прыпыніць выдачу валютных крэдытаў фізічным асобам. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведаміў прадстаўнік аднаго з беларускіх банкаў. Па ягоных словах, Нацбанк тлумачыць такую рэкамендацыю ўскладненнем сітуацыі на ўнутраным валютным рынку Беларусі.
Акрамя таго, у лісце банкам рэкамендавана ўзмацніць кантроль за мэтавым выкарыстаннем спажывецкіх крэдытаў. Па сутнасці, выдаваць спажывецкія крэдыты ў беларускіх рублях рэкамендавана толькі на закуп айчынных тавараў. Камерцыйныя банкі павінны будуць падаваць у Нацбанк адпаведныя справаздачы.
У прэс-службе Нацыянальнага банка Беларусі каментаваць гэты ліст адмовіліся.