Назіральнік БХД: Прадстаўнік АБСЕ пэўны, што выбары ў нас не фальсіфікуюцца
Назіральнік на беларускіх прэзідэнцкіх выбарах ад АБСЕ, кіраўнік юрыдычнага аддзела ЦВК Грузіі Арчыл Анасашвілі спрабаваў пераканаць мастоўскага назіральніка ад БХД Дзмітрыя Кухлея ў тым, што выбары ў Беларусі не фальсіфікуюцца, а кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнка падтрымлівае болей за 50% выбаршчыкаў. 1 снежня Масты наведалі назіральнікі ад АБСЕ, якія прынялі ўдзел у трэнінгу для чальцоў участковых камісій па выбарах прэзідэнта Беларусі. Перад трэнінгам назіральнікі Джон Вудворт і Арчыл Анасашвілі сустрэліся з Дзмітрыем Кухлеем. Як паведаміў Еўрарадыё спадар Кухлей, яго вельмі насцярожыла пазіцыя грузінскага назіральніка.
Кухлей: "У мяне склалася адчуванне, што Арчыл Анасашвілі пераконваў мяне ў падтрымцы большасцю насельніцтва краіны дзейнага кіраўніка дзяржавы. Анасашвілі нават паспрабаваў мяне пераканаць, што датэрміновае галасаванне не фальсіфікуецца. Калі я яму прыводзіў канкрэтныя доказы і прыклады фальсіфікацый на мінулых выбарах у Мастах, то ён стараўся змяніць тэму гутаркі. Праз усю размову была дакладна бачна пазіцыя грузінскага прадстаўніка ў тым, што выбары адпавядаюць беларускаму заканадаўству".
У адрозненне ад грузіна, Джон Вудворт з ЗША проста цікавіўся беларускай сітуацыяй і правядзеннем выбараў. Амерыканец здзівіўся, чаму ў Беларусі выклікаюць міліцыю падчас раздачы агітацыйных матэрыялаў.