Непагадзь абясточыла больш за 280 населеных пунктаў Гомельшчыны і Брэстчыны
Абрывы і абледзяненне ліній электраперадач за мінулыя двое сутак прывялі да адключэння электраэнергіі ў 284 населеных пунктах Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Як інфармуе БЕЛТА, больш за ўсё ад непагадзі пацярпела Гомельшчына — 256 населеных пунктаў у Жыткавіцкім, Мазырскім, Лельчыцкім, Ельскім і Нараўлянскім раёнах. У Брэсцкай вобласці было абясточана 28 населеных пунктаў, з іх 21 у Столінскім раёне.
У Нароўлі і Нараўлянскім раёне электрычнасць адключылася з-за абледзянення ЛЭП і двухфазнага кароткага замыкання. У тым ліку было парушана электразабеспячэнне ў Нараўлянскай раённай лякарні. Пакуль ішлі рамонтныя працы, электразабеспячэнне лякарні ажыццяўлялася ад аўтаномнай крыніцы сілкавання, на ўсялякі выпадак быў створаны двухсуткавы запас дызпаліва.
Агулма для ліквідацыі наступстваў задзейнічаныя 456 чалавек і 118 адзінак тэхнікі, працуюць раённыя камісіі па надзвычайных сітуацыях.