Невядомыя хацелі падпаліць сталоўку гродзенскага камітэта дзяржкантролю
Крымінальную справу паводле арт. 218 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці) распачалі праваахоўныя органы ў Гродне. Як паведамляе БелаПАН, раніцай 7 лютага старшы інспектар — дзяжурны па ўпраўленні дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці выявіў пабітае шкло ў сталоўцы ўпраўлення на вуліцы Карбышава.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група з супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, пракуратуры і Камітэта дзяржбяспекі.
Пры аглядзе памяшкання яны знайшлі неразбітую бутэлька з матавай вадкасцю і прымацаваным да рыльца кнотам.