Незалежная "Газета Слонімская" да канца тыдня павінна вызваліць памяшканні
"Газета Слонімская" павінна да канца тыдня пакінуць памяшканні, арэндаваныя пад рэдакцыю. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў галоўны рэдактар выдання Віктар Валадашчук. Валадашчук: Сітуацыя мяняецца кожны дзень. Калі я ў пятніцу яшчэ дамовіўся, каб мне працягнулі пэўны час арэнду, то сёння раніцай мне сказалі выязджаць, па адным пакоі вызваляць. Сёння я павінен вызваліць адзін пакой. У газеты застаецца пяць пакояў. То бок, да канца тыдня я павінен з'ехаць.
Як далей уладкуецца рэдакцыя "Газеты Слонімскай", пакуль невядома. В.Валадашчук зараз заняты пошукам памяшкання. Ён кажа, што нават тыя, хто пагаджаўся даць памяшканні ў арэнду, цяпер скасоўваюць свае дамовы.
Валадашчук: На жаль, атрымліваецца так, што ў Слоніме для "Газеты Слонімскай" няма памяшканняў. Мае надзеі не ажыццяўляюцца.