Незалежныя назіральнікі змаглі застацца на ўсю ноч толькі на адным участку
Незалежным назіральнікам дазволілі застацца ў памяшканні на выбарчым участку толькі ў Баранавічах. Пра гэта Еўрарадыё распавёў каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары” Сяргей Калякін.
Ён адзначыў, што назіранне вялося кругласутачна амаль на усіх 250 участках, дзе размяшчаюцца незалежныя назіральнікі. Зараз вядзецца апрацоўка дадзеных па назіранню за ўчорашні дзень.
Калякін: “Пакуль мы ведаем такі прыклад толькі па Баранавічах. Калі дазволілі застацца на ўсю ноч у памяшканні. А так ў нас на ўсіх участках, мы яшчэ не ведаем ці на ўсіх 250, але амаль што на ўсіх кругласутачна назіралі. Нехта назіраў з машынаў. Тое што датычыцца афіцыйнага дазволу ад камісіі — гэта было толькі па Баранавічах. Гэта мы на цяперашні момант дакладна ведаем”.
Нагадаем, што з 14 снежня распачалося датэрміновае галасаванне.