Новы кліп Кайлі Міноўг «Wow» забаранілі паказваць на брытанскім тэлебачанні

У роліку ніякай парнаграфіі няма, усяго толькі Кайлі танчыць з іншапланецянамі. Як паведамляе NME, кліп не адпавядае стандартам Ofcom (незалежная кампанія, якая рэгулюе тэлерадыёвяшчанне ў Брытаніі). Па гэтых стандартах у кліпе перабольшана частата выкарыстання страбаскапічных прамянёў.

Прадстаўнікі тэлеканала парэкамендавалі адрэдагаваць кліп, у якім спявачка танчыць з іншапланецянамі – каб ён адпавядаў умовам бяспекі.

Тым не менш, ролік на песню «Wow» у першапачатковым варыянце пратачыўся ў Інтэрнэт — на такія сэрвісы, як YouTube. Прадстаўнікі рэкард-лейбла спявачкі (EMI) зараз робяць усё магчымае, каб выдаліць ролік з сайтаў.

Нагадаем, што сінгл «Wow», другі па ліку з альбому «X», афіцыйна выйдзе 18 лютага. Аднак самыя нецярплівыя ўжо зараз могуць зазірнуць у YouTube.