Новы трэнер мінскага “Дынама” будзе з айчынных спецыялістаў
Прозвішча новага галоўнага трэнера мінскага “Дынама” абвесцяць у найбліжэйшыя дні, паведаміў БелаПАН старшыня назіральнай рады футбольнага клуба Юры Чыж. Новы трэнер, паводле яго словаў, абраны з айчынных спецыялістаў. Ён таксама адзначыў, што кадравыя змены ў складзе каманды будуць значныя. Новы галоўны трэнер стане 23-м за час працы Чыжа ў клубе, то бок, ад снежня 1999 года. У сезоне-2010 з камандай працавалі Сяргей Гурэнка і Ўладзімір Гольмак. Тым часам, 25 лістапада каманда пайшла ў адпачынак. Аднаўленне трэніровачнага працэсу прызначана на 10 студзеня.