Някляеў чакае ад візіту кіраўніка польскага МЗС канкрэтыкі на тэму выбараў
Уладзімір Някляеў чакае ад візіту міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага канкрэтыкі на тэму беларускіх выбараў. Па словах Някляева, прыезд Сікорскага - прыкмета росту цікавасці да Беларусі. Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта выказаў спадзяванне, што прыезд Сікорскага — толькі адна з першых ластавак і што наперадзе — павелічэнне цікавасці ў ЕС да Беларусі і магчымасць канкрэтнага дыялогу на тэму, чым цяпер ЕС можа дапамагчы Беларусі.
Сікорскі плануе наведаць Беларусь на пачатку лістапада, паведамляе БелаПАН. Афіцыйнага пацвярджэння візіту з абодвух бакоў пакуль няма.
Сікорскі плануе наведаць Беларусь на пачатку лістапада, паведамляе БелаПАН. Афіцыйнага пацвярджэння візіту з абодвух бакоў пакуль няма.