Някляеў падаў у ЦВК скаргу на ініцыятыўную групу Лукашэнкі

Уладзімір Някляеў 25 кастрычніка падаў у ЦВК скаргу на парушэнні ініцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі выбарчага заканадаўства, паведамляе БелаПАН.

Як паведаміў Някляеў, у скарзе ўказваюцца факты збору подпісаў людзьмі, якія не ўваходзяць ў ініцыятыўную групу Лукашэнкі, а таксама збору подпісаў у месцах, дзе гэта забаронена заканадаўствам. Паводле слоў Някляева, усе гэтыя факты задакументаваныя, а некаторыя з іх знятыя на відэа. Дыскі з відэа Някляеў прыклаў да скаргі.