Пад Мінскам транспартная міліцыя "ваявала" з умоўнымі фанатамі БАТЭ

З умоўнымі фанатамі БАТЭ "ваявала" пад Мінскам транспартная міліцыя. Футбольныя фанаты разбілі чыгуначны вагон і толькі байцы роты хуткага рэагавання здолелі супакоіць хуліганаў. Праўда, у іх ролі выступалі вайскоўцы тэрміновай службы - гэта была трэніроўка.  Як адзначае тэлеканал ОНТ, неабходнасць правядзення падобных вучэнняў выкліканая "ўзлётам беларускага футболу" - выступленнем барыўскага БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў. "Рыхтуемся на ўсялякі выпадак", - кажа камандзір аддзялення спецроты хуткага рэагавання транспартнай міліцыі Мікалай Ульчыц.

Арганізатары штурма старога вагона прызнаюцца, што галоўная мэта аперацыі - паказаць, як яны будуць абыходзіцца з хуліганамі.