Падпальшчыку аўтамабіляў у Шабанах пагражае да 10 гадоў турмы (фота)
Уначы 2 верасня ў гэтым мінскім мікрараёне згарэлі тры аўтамабілі, яшчэ адзін быў пашкоджаны.
Як паведамляе БЕЛТА, міліцыя шукае падпальшчыка, распачатая крымінальная справа. За наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, якое пацягнула страты ў буйным памеры, зламысніку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўленне волі — ад 3 да 10 гадоў.
Дарэчы, сёлета ў Мінску зарэгістравана больш за 30 фактаў наўмысных пашкоджанняў ці знішчэння аўтамабіляў.

Фота — МНС