Падземны паркінг на Кастрычніцкай плошчы будзе каштаваць 100 мільярдаў
Будаўніцтва падземнага паркінга на Кастрычніцкай плошчы будзе каштаваць Мінску 100 мільярдаў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. На думку экспертаў, новы паркінг дазволіць разгрузіць цэнтр горада ад вялікай колькасці аўтамабіляў. Работы пачнуцца вясной наступнага года. Плануецца, што стаянка будзе мець 4 ўзроўні і змяшчаць 600 машын. Уезд будзе з вуліцы Энгельса. Акрамя таго, архітэктары прапануюць злучыць паркінг з падземным гандлёвым цэнтрам "Купалаўскі".