Памежнікі затрымалі 20 украінцаў, якія збіралі ягады і грыбы ў Беларусі
Пінскія памежнікі затрымалі 20 украінцаў, якія нелегальна збіралі ягады і грыбы на тэрыторыі Хойнікаўскага сельсавета.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Беларускага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка. Паводле яго слоў, у сезон збору грыбоў і ягад парушэнні мяжы набываюць масавы характар.
“Цяпер акурат сезон, і мы ўвесь час сутыкаемся з гэтай праблемай. Безумоўна, гэтую праблему даводзіцца вырашаць і ўкраінскім, і беларускім памежнікам, таму што часам цэлымі селішчамі людзі прыходзяць у Беларусь, каб збіраць дзікарослыя культуры”.
Грамадзяне Ўкраіны затрыманыя, цяпер вырашаецца пытанне аб пакаранні і экстрадыцыі.