Папа Рымскі павіншаваў Усходнія Цэрквы са святам Божага Нараджэння
Святы Айцец скіраваў словы віншавання і пажаданняў Усходнім Цэрквам з нагоды свята Божага Нараджэння.
Паводле слоў Папы, хрысціяне павінны ззяць, як дзеці святла, каб прыцягнуць ўсіх да прыгажосці Божага Валадарства, паведамляе catholic.by
"Я выказваю мае сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні нашым братам і сёстрам з Усходніх Цэркваў", - сказаў Святы Айцец. " Хай Божая дабрыня, якая з’явілася ў Езусе Хрысце, Уцелаўлёным Слове, умацуе ва ўсіх веру, надзею і любоў і дасць суцяшэнне супольнасцям, якія знаходзяцца ў цяжкасцях", — адзначыў Бэнэдыкт XVI.