Партыя БНФ не змагла размясціць дэлегатаў свайго з’езду ў мінскіх гатэлях
Партыя БНФ не змагла дамовіцца ў мінскімі гатэлямі пра размяшчэнне дэлегатаў партыйнага з’езду, які пройдзе 8-9 снежня. Як паведаміў Еўрарадыё намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч,
спачатку адміністрацыі гатэляў паведамлялі, што месцы ёсць, але
прапаноўвалі даслаць афіцыйныя паперы. Калі іх дасылалі, гатэлі
адмаўляліся прымаць фронтаўцаў, кажа Івашкевіч.
Еўрарадыё патэлефанавала ў некаторыя гатэлі, якія, як паведамляе сайт Партыі БНФ, адмовілі ў размяшчэнні дэлегатаў. Аднак там рашуча адмаўляюць любыя “палітычныя” прычыны адмовы.
Супрацоўніца гасцініцы “Турыст” сцвярджае, што яны не ведалі, што да іх звярнуліся прадстаўнікі Партыі БНФ. 90 чалавек размясціць яны не змаглі, прапанавалі 30 месцаў, але тыя адмовіліся.
Вось што распавяла пра прычыны адмовы супрацоўніца гасцініцы “Спорт”:
“Я адмовіла, таму што ў нас уся гасцініца забраніравана. Яны дастаткова позна звярнуліся. Мы пераважна працуем са спартоўцамі, будуць праводзіцца буйныя спаборніцтвы, і ў мяне спартоўцы забралі ўсю маю гасцініцу цалкам на гэты перыяд…”
Аднак фронтаўцы ўжо знайшлі традыцыйны выхад з гэтай сітуацыі. Вось што кажа Віктар Івашкевіч:
“Мы тут знайшлі іншыя механізмы рассялення людзей. У першую чаргу, па хатах менскіх БНФаўцаў. Ну, і іншыя варыянты мы прадугледзелі, таму мы з гэтай сітуацыі выходзім нармальна”.