Пашыраны спіс прадпрыемстваў, якім забаронена пастаўляць прадукцыю ў Расію
Беларусь пашырыла спіс малочных і мясных прадпрыемстваў, якім забаронена пастаўляць прадукцыю ў Расію. Да раней выключаных са спіса пастаўшчыкоў прадпрыемстваў з Дзятлава і Скідзеля дадаліся яшчэ чатыры — Лунінецкі малочны завод, Мінскі малочны завод № 1, Кобрынскі масласырзавод і Бабруйскі мясакамбінат. Прычынай такога рашэння Дзяржаўнай ветэрынарнай службы Беларусі стала выяўленне антыбіёткаў у прадукцыі гэтых прадпрыемстваў, паведамляе "Интерфакс".