Пінігін здыме фільм "Каласы пад сярпом тваім" на "Беларусьфільме"
Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" плануе пачаць сёлета здымкі фільма "Каласы пад сярпом тваім" па рамане Ўладзіміра Караткевіча. Пра гэта паведаміла галоўны рэдактар кінастудыі "Беларусьфільм" Наталля Сцяжко. Па яе словах, карціна да 80-годдзя з дня нараджэння Караткевіча рыхтуецца па замове Міністэрствы культуры. Над сцэнарам фільма працуе беларускі аўтар Аляксандр Канановіч. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам карціны стане Мікалай Пінігін.
Карціна "Каласы пад сярпом тваім" прэтэндуе на статус "нацыянальнага фільма". Праект "нацыянальнага фільма" знаходзіцца пад патранажам кіраўніка Беларусі, адзначае БелаПАН.
"Беларусьфільм" плануе таксама здымкі чатырохсерыйнага мастацкага фільма пра Янку Купалу. Сцэнар да яго піша Вячаслаў Бандарэнка.