Пінскі завод пойдзе пад суд за незаконную масавую высечку дрэваў
Кіраўніцтва пінскага заводу “Каўліцмаш” загадала высечы дрэвы, якія знаходзяцца на тэрыторыі прадпрыемства. Агулам пад сякеру трапілі 66 дрэваў. Пільныя пінчукі паведамілі пра здарэнне ў службу аховы прыроды. Тая разам з пракуратурай зладзіла праверку. Падчас праверкі быў пацверджаны факт незаконнай высечкі. Страты ацэненыя ў суму каля 20 мільёнаў рублёў. Справа перададзеная ў суд.